Палітычная петыцыя барысаўскіх сацыял-дэмакратаў

https://petitions.by/petitions/edit/4329

Прапанова правесці ў Барысаве грамадскія слуханні аб праблеме законнасці ў рэгіёне!

З такім заклікам да дэпутатаў Барысаўскага райсавета звярнулася мясцовая суполка Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), якая распачала збор подпісаў барысаўчан пад петыцыяй у падтрымку правядзення ў Барысаве грамадскіх слуханняў аб стане законнасці ў рэгіёне пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня.  

Гэтыя слуханні будуць узаемазвязаны са слуханнямі, якія пройдуць 21 верасня ў Еўрапарламенце наконт сітуацыі на Беларусі пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня. У іх падрыхтоўцы прымала ўдзел беларуская дыяспара ў краінах Бенелюксу разам з мясцовымі сацыял-дэмакратамі.

Падтрымайце правядзенне грамадскіх слуханняў! Тэкст петыцыі можна знайсці на спасылцы: https://petitions.by/petitions/4329

З прапановамі аб слуханнях звяртайцеся да Ігара Ледніка, намесніка старшыні Барысаўскай раённай арганізацыі БСДП (Грамада): e-mail: constitution1994@gmail.com.