ЗАЯВА БЕЛАРУСКАГА НАЦЫЯНАЛЬНАГА КАНГРЭСУ
Незаконны кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка распачаў новую хвалю гвалту ў краіне, якая пагражае жыццю і здароў’ю грамадзян Беларусі.
З выкарыстаннем сілавых структур ажыццяўляюцца рэпрэсіі не
толькі да палітычных канкурэнтаў Лукашэнкі, але і да іх
староннікаў, да ўсяго беларускага дэмакратычнага грамадства, да
беларускага народа.
Рэпрэсіі скіраваныя на падаўленне свабоднага
волявыяўлення грамадзян падчас палітычнай кампаніі, звязанай з гэтак званымі выбарамі 2020 года.
Сярод сотняў людзей, якія безпадстаўна аштрафаваныя, арыштаваныя і кінутыя за краты, таксама лідар Беларускага нацыянальнага кангрэсу Мікалай Статкевіч. Ужо месяц, двойчы асуджаны па сфабрыкаваных адміністрацыйных справах, ён знаходзіцца ў турме, дзе на яго заведзеная яшчэ і сфабрыкаваная крымінальная справа, па якой яму пагражае зняволенне тэрмінам да трох гадоў.
Беларускі нацыянальны кангрэс патрабуе неадкладнага вызвалення Мікалая Статкевіча! Мы таксама патрабуем вызвалення Паўла Севярынца, Аляксандра Ціханоўскага, Віктара Бабарыкі – незаконна, з выкарыстаннем цынічных правакацый, зняволеных грамадзян!
Мы патрабуем спынення рэпрэсій!
Уладу – народу! Жыве Беларусь!