Убийство в Борисове

Днем 14 мая следча-аператыўная група прыбыла на ўскраіну Барысава, дзе знайшлі цела 45-гадовага мясцовага жыхара з нажавымі раненнямі. Па дадзеным факце ўзбуджаная крымінальная справа па ч.1 арт.139 (забойства) Крымінальнага кодэкса,паведамілі ў тэлеграм-канале Следчага камітэта.

Быў праведзены агляд месца здарэння, дапытаныя сведкі. Супрацоўнікі міліцыі ў ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў выявілі і затрымалі 54-гадовага мясцовага жыхара.

Устаноўлена, што ўвечары 11 мая падазраваны, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, у сваім гаражы падчас сваркі нанёс знаёмаму смяротныя раненні нажом, а праз двое сутак ноччу вывез цела на другі канец вуліцы.

З падазраваным праводзяцца следчыя дзеянні, па канфіскаваных рэчыўных доказаў прызначаны экспертызы. Канчатковая прававая ацэнка будзе дадзена па выніках расследавання.

Фота: СК