Персанальная выстава Алісы Ліўсі “Сутыкненне. Учора і сёння”

5 сакавіка ў мастацкай галерэі “З’ява” Барысаўскай раённай цэнтральнай бібліятэцы імя І.Х. Каладзеева адкрылася фотавыстава вядомага талантлівага барысаўскага фатографа Алісы Ліўсі.

Фотапраект “Сутыкненне” – свайго роду эксперымент, спроба паказаць сучасную прыгожую жанчыну ў гістарычнай вясковай аўтэнтыцы.

У экспазіцыі пададзена больш за 40 фотаздымкаў.

Сённяшнія ўмовы і тэмп жыцця кардынальна змянілі чалавека наагул. Сучасная жанчына мае больш магчымасцяў для самарэалізацыі: цяжкай фізычнай працы стала намнога меней, з’явіўся час і рэсурс для клопату пра сябе. Але эта толькі звонку. Унутраны свет беларускай жанчыны сёння застаўся падобны да таго, які быў 30, 50, 70 гадоў таму. Кожная дзяўчына марыць пра прагожае шчаслівае жыццё, складае планы на будучыню і ніколі не перастае быць летуценніцай.

Трэба заўважыць, што лякацыі, рэквізыт, якія былі задзейнічаныя ў фотапраекце – не дэкарацыя і не бутафорыя. Гэта ўсё – наша спадчына, месцы і рэчы, якія нясуць у сабе гісторыю і энергетыку нашых продкаў. Сёння для нас вельмі важна ўмець зберагчы і інтэграваць гэты гістарычны код у нашу сучаснасць.

Фатограф, аўтар праекту Аліса Ліўсі (Юлія Валасецкая) нарадзілася ў Барысаве, скончыла барысаўскую дзіцячую мастацкую школу, атрымала дзве вышэйшыя адукацыі (БНТУ, БДУІР). Зараз працуе дызайнерам на “Папяровай фабрыцы” Дзяржзнака.

Аліса пачала займаца фатаграфіяй у 2008 годзе і на працягу свайго творчага шляху ўдзельнічала і займала прызавыя месцы ў шматлікіх рэгіянальных і міжнародных фотаконкурсах.

Прает “Сутыкненне. Учора і сёння” – гэта ўжо другая персанальная выстава фотамастачкі.

У сувязі з гэтым праектам нельга не згадаць пра яшчэ адну ўдзельніцу гэта свята. Ён стаў магчымы дзякуючы падтрымцы і натхненню Аліны Швайбовіч, шматгадовага сяброўства дзяўчын і іхнага творчага ўзаемадачынення.

Аліна Швайбовіч нарадзілася ў Барысаве і таксама скончыла барысаўскую дзіцячую мастацкую школу. Зараз яна – выпускніца Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (факультэт дызайна і ДПМ), актыўны ўдзельнік і дыпламант рэспубліканскіх і міжнародных выстаў.

Напрыканцы, трэба таксама адзначыць, што здымкі праводіліся пры падтрымцы касцюмернай барысаўскага народнага тэатра “Відарыс”.

А месцамі рэалізацыі праекта сталі: вёскі Любань і Канаціха Вілейская раёну, Стара-Барысаў, Старое Янчына, Жыцькава Барысаўскага раёну.

Нагадаю, “Сутыкнне. Учора і сёння” можна паглядзець да 26 сакавіка ўключна ў мастацкай галерэі “З’ява” Барысаўскай ЦРБ імя І.Х. Каладзеева.

Вольга ПЛЯТЭР, фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *