Фэст экскурсаводаў запрашае

Шаноўныя калегі!

 Экскурсаводы, гіды-перакладчыкі, краязнаўцы, эколагі, настаўнікі!

У 2020 годзе адбудзецца  11 Фэст экскурсаводаў!

            25-26 красавіка 2020 г. сотні экскурсій пройдуць па ўсёй краіне і за яе межамі.

            І мы шчыра запрашаем вас далучыцца да гэтай падзеі. Няхай вашыя веды, досвед і захапленне Беларуссю распаўсюдзяцца як мага шырэй. Давайце падорым нашым людзям сапраўднае свята і дакажам, што экскурсіі — гэта самы лепшы адпачынак.

            Экскурсіі ў межах Фэста экскурсаводаў могуць праводзіць:

 экскурсаводы;

выкладчыкі;

краязнаўцы;

даследчыкі;

усе зацікаўленыя гісторыяй, культурай і прыродай роднага краю.            

            Экскурсіі Фэста заўжды адметныя і папулярныя, бо яны даюць каштоўныя звесткі пра той ці іншы аб’ект ад сапраўдных прафесіяналаў сваёй галіны.

            Экскурсійнымі аб’ектамі Фэста могуць быць гістарычныя мясціны, храмы, прадпрыемствы, помнікі прыроды, музеі, бібліятэкі — усё, што вы любіце, ведаеце, у папулярызацыі і захаванні чаго вы зацікаўлены.

            Экскурсіі адбываюцца бескаштоўна ў межах святкавання Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцінаў (18 красавіка).

            Просім вас азнаёміцца з Палажэннем Фэста і даслаць нам заяўкi на ўдзел, запоўніўшы гугл-форму.

            Па дадатковых пытаннях пішыце на электронную пошту:  festguides@gmail.com

            Агульная каардынацыя: +375 (29) 863-21-50 Таццяна Гайдук

                                                   +375 (25) 904-69-89 Святлана Грышкевіч

Каардынатар па рэгіёнах: + 375 (25) 545-84-30 Валерыя Чарнаморцава

Арганізатары: Беларускі камітэт Міжнароднай рады па помніках і мясцінах (ІКАМОС), ДУ «Нацыянальнае агенцтва па турызму», грамадскае аб’яднанне «Беларускі фонд культуры», РГА «Беларускае таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *