Былы барысаўчанін Генадзь Шчарбінін хаваецца ва Украіне

Прадпрымальнікі, якія з’ехалі з Беларусі, пераканалі міграцыйную службу Ўкраіны, што на радзіме іх пераследуюць за «актыўную грамадзкую пазіцыю».

Два з трох беларускіх бізнесоўцаў, затрыманых у Адэсе летась у лістападзе на запыт Беларусі, дзе падазраюцца ў раскраданні 207 тысяч эўра наваполацкага прадпрыемства «Нафтан», атрымалі ва Ўкраіне часовы палітычны прытулак.

Гаворка ідзе пра сям’ю Шчарбініных — бацьку Генадзя (на здымку) і ягонага сына Іллю, а таксама Кірылу — у судзе ён назваў Іллю сваім братам, хоць імёны па бацьку ў іх розныя. З лістапада 2019-га толькі адзін з іх — Кірыла — быў змешчаны ў следчы ізалятар у Адэсе. Тады ў дачыненні да Генадзя і Іллі Шчарбініных суд абраў меру стрымання, як начны хатні арышт.

На пачатку студзеня Адэскі апеляцыйны суд вызваліў з-пад варты Кірылу Шчарбініна — пад начны хатні арышт.

Праз тыдзень пасля затрымання, ужо з-пад хатняга арышту, Генадзь і Ілля Шчарбініны звярнуліся ў Дзяржаўную міграцыйную службу Ўкраіны за статусам палітычных уцекачоў і неўзабаве атрымалі часовы палітычны прытулак на 6 месяцаў.

Крымінальны пераслед іх у Беларусі ў справе «Нафтана» яны лічаць палітычным. Спасылаючыся на публікацыі ў беларускіх СМІ пра затрыманне іх у Адэсе, яны пераканалі міграцыйную службу, што на Радзіме іх пераследуюць за «актыўную грамадзкую пазіцыю».

У той жа час украінская пракуратура працягвае праверку матэрыялаў для экстрадыцыі сям’і Шчарбініных у Беларусь. Выдаць іх беларускім праваахоўным органам стане немагчыма ў выпадку, калі яны атрымаюць ва Ўкраіне сталы палітычны прытулак.

Ва Ўкраіне сям’я Шчарбініных займалася нафтахімічным бізнесам і мела як мінімум дзве камерцыйныя кампаніі — ТАА «Ойл Энд Кемікалс» і ТАА «Укрнафтохімтрейд». Абедзве  зарэгістраваныя ў Кіеве і гандлююць ва Ўкраіне палівам і хімічнай прадукцыяй.

У чым абвінавачваецца

Паводле матэрыялаў, перададзеных Украіне беларускімі праваахоўнымі органамі, трое бізнесоўцаў, офіс ИЧПТУП «ПетролСистем» знаходзіўся ў горадзе Жодзіна, у змове яшчэ з трыма асобамі незаконна прысвоілі 207 тысяч эўра ААТ «Нафтан».

Маюцца на ўвазе падзеі 2016 года, калі была падпісаная дамова з замежнай кампаніяй ITP Benelli S.p.A. аб пастаўцы на «Нафтан» спецыяльнага абсталявання вытворчасці Brownswerk Heat Transfer spol. s.r.o. ды GEA Process Engineering S.p.A. Пад час перамоваў бакі нібыта пагадзіліся зменшыць цану абсталявання, але гэтая дамоўленасць не была адлюстраваная ў кантракце, і завод аплаціў поўны кошт. Розніцу нібыта пералічылі на рахункі кампаній Mendeleev Group OU ды Petroleum Service OU, і арганізатары аперацыі яе прысвоілі.

Следчы камітэт Беларусі ў верасні 2018 году выставіў абодвум абвінавачанні паводле ч. 4 арт. 210 Крымінальнага кодэксу — крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў складзе арганізаванай злачыннай групоўкі. Пакаранне па ім — ад 5 да 12 гадоў пазбаўлення волі.

У кастрычніку 2018 года следчы ў асабліва важных справах аддзела расследвання злачынстваў у эканоміцы Галоўнага следчага ўпраўлення Следчага камітэта Беларусі падпісаў пастанову аб затрыманні абодвух абвінавачаных. Пазней іх абвясцілі ў міжнародны вышук. Беларускія праваахоўныя органы шукаюць 35-гадовага Кірыла і 29-гадовага Іллю Шчарбініных як падазраваных. Сам 59-гадовы Генадзь Шчарбінін (31.12.1961) з 2018 года таксама хаваецца ад следчых органаў УУС Віцебскага аблвыканкама.  

Алена ЛІТВІНАВА, радыё “Свабода”, г.Кіеў

От редакции

А вот как о Щербинине отзываются его недруги: «В свое время Геннадий выдавал себя за опасного для властей кандидата в депутаты. Не один год он пытался занять место в белорусской политике.  И где бы ни появлялся Геннадий Викторович (предпочитал работать с оппозиционными политиками), очень скоро начинали происходить странные вещи.

О бывшей некогда грозе – депутате Борисовского горсовета — не очень лестно отзывается Станислав Шушкевич, который в 1994 году воспользовался услугами «хорошего парня».

Не лучшую память оставил о себе Щербинин и у Людмилы, вдовы Геннадия Карпенко.

Геннадий Щербинин периодически появлялся в гуще кулуарных политических событий. И стремительно исчезал, когда возникали неприятности. Некоторые считают, что Щербинин обладает уникальной способностью чувствовать проходящие рядом финансовые потоки. Впрочем, возможно, это обычная людская зависть, поскольку политик должен чувствовать деньги.

Кстати, в определенных минских кругах о Щербинине говорят с какой-то брезгливостью, и уже после шапочного знакомства с ним стараются как можно быстрее расстаться и больше не вспоминать. 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *