Альгерд Бахарэвіч і Юлія Цімафеева сустрэліся з чытачамі ў Барысаве

22 студзеня в Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя І.Х. Каладзеева адбылася творчая сустрэча чытачоў бібліятэкі з пісьменнікам і перакладчыкам Альгердам Бахарэвічам і паэткай-перакладчыцай Юліяй Цімафеевай.


— Сталася так, што сённяшні наш выступ перад вамі ў Барысаве — гэтага пачатак нашага з Юляй вялікага, доўгага падарожжа. Ужо 24 студзеня мы паляцім у Нямеччыну, дзе будзем выступаць там са сваімі творамі, перакладзенымі на нямецкую мову ў Берліне, Ляйпцыгу, Патсдаме, — прызнаеца Альгерд Бахарэвіч на пачатку сустрэчы.
Барысайчане пачулі цікавыя, незвычайныя вершы Юліі, напісаныя верлібрам, а Альгерд прачытаў урыўкі са сваёй новай кнігі «Мае 90-ыя».


Напрыканцы сустрэчы чытачы змаглі набыць гэтую кнігу з аўтографам аўтара.

Вольга ПЛЯТЭР, фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *