«Крыўдна, што ў нашай краіне за званне лепшага спартсмена года абсалютна нічога не даюць»

Алімпійскі чэмпіен Андрэй Арамнаў — аб узнагародзе лепшага спартсмена 2019 года, якiм ен названы па вынiках традыцыйнага апытання сярод журналістаў, якое праводзіла газета «Спартыўная панарама».

— Калi некаторыя спартсмены атрымлiваюць такі тытул, яны радуюцца i нярэдка кажуць, што гэта для iх нечаканасць. А я вам шчыра скажу: для мяне такое прызнанне — сумная падзея.

Крыўдна, што ў нашай краіне за гэта абсалютна нічога не даюць. Могуць нават і «дзякуй» не сказаць. А значыцца, дзеля чаго такія конкурсы праводзяцца? Дзеля фармальнасці? — цытуе Арамнава «Народная Воля».

По  материалам «Прессбол»

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *