Як у Мінску прайшоў мітынг у падтрымку інтэграцыі з Расіяй?

Меркавалася, што акцыя пройдзе 20 сьнежня з 12 да 13 гадзін на Кастрычніцкай плошчы. На 12.00 на плошчы былі толькі журналісты, перадае радыё “Свабода».

11 сьнежня кіраўніку Адміністрацыі прэзыдэнта Ігару Сергеенку быў накіраваны зварот ад імя кіраўнікоў «левапатрыятычных грамадзкіх абʼяднаньняў Беларусі, якія ствараюць каардынацыйную раду «Адзінства». Яго аўтары просяць дазволу правесьці на Кастрычніцкай плошчы акцыю ў падтрымку інтэграцыі. Яна плянавалася на 20 сьнежня, з 12.00 да 13.00.

Адным з падпісантаў заяўкі зьяўляецца арганізатар акцый «Несьмяротны полк» у Менску, старшыня рэспубліканскай рады грамадзкага абʼяднаньня «За дэмакратыю, сацыяльны прагрэс і справядлівасьць» Валер Драко.

Валер Драко па тэлефоне паведаміў журналісту Свабоды, што акцыя не адбудзецца.

«Мы не пасьпелі падаць заяву ў выканкам. Грошай на штрафы ў нас няма», — сказаў Драко.

Ён паабяцаў, што сёньня арганізатары распаўсюдзяць заяву з тлумачэньнем сытуацыі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *