“Вобраз Радзімы – крыніца празрыстая”

10 снежня в галерэе “ARTквартал” Барысаўская цэнтральнай раённай бібліятэцы імя І.Х.Каладзеева адчынілася выстава ўзорнай мастацкай студыі  “Палітра” вучэбна-педагагічнага комплексу яслі сад-сярэдняя школа № 24 г. Барысава.

Мастацкая студыя “Палітра” існуе з 1996 году. Галоўная мэтай яе стварэння, як зазначаюць самі яе педагогі, стала развіццё творчага патэнцыялу вучняў, фарміраванне эстетычных пачуццяў. У склад студыі ўваходзяць вучні рознага ўзросту, ад 7 да 16 гадоў. Сярод іх удзельнікі і пераможцы раённых, абласных і міжнародных творчых конкурсаў, праектаў і выстаў рознага ўзроўню. Заснавальнікам мастацкай студыіі і яе нязменным кіраўніком з’яўляецца Марыя Ржэуцкая (на здымку).

Удзельнікі мастацкай студыі “Палітра” з захапленнем займаюцца ў класе выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. На гэтай выставе  наведвальнікі “ARTкварталу” знаёмяцца з графічны-жывапіснымі працамі выхаванцаў Марыі Мікалаеўны, роспісам па шклу і складанымі кампазіцыямі.

Выстава прымае сваіх наведвальнікаў да 2 студзеня ўключна ў мастацкай галерэе “ARTквартал” на 3 паверсе Барысаўская ЦРБ імя І.Х. Каладзеева.

Вольга ПЛЯТЭР, фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *