Запрашэнне на пікетаванні ў Барысаве
12 верасня сябра Прэзідыума БСДП (Грамада) і старшыня яе Мінскай абласной арганізацыі Аляксандр Абрамовіч зарэгістраваў ініцыятыўную групу па збору подпісаў за вылучэнне сябе кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання па Барысаўскай гарадской выбарчай акрузе №62.
С гэтай нагоды 17-19 верасня каля гандлёвага цэнтра «Веста» на вуліцы Гагарына 105а пройдуць пікеты. Пачатак — ў 18 гадзін.
Дзеля падтрымкі кандыдатуры Аляксандра Абрамовіча ў Барысаў наважаны прыехаць сусветна вядомы былы палітвязень Мікалай Статкевіч з групай журналістаў і праваабаронцаў, які плануе сустрэцца з барысаўцамі.
У шэрагах Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу з Мікалаем Статкевічам шчыльна супрацоўнічае і Аляксандр Абрамовіч. На днях ў якасьці назіральніка сумесна з галандскім сацыял-дэіакратам Франсам Вэйжазэнам (на здымках) ён ўдельнічаў у пікетаванні аднаго з сябраў БНК на плошчы Свабоды ў Мінску.