Мядзведзь з Беларусі перабраўся ў Польшчу
На польскім баку Белавескай пушчы з’явіўся мядзведзь з Беларусі. Упершыню за некалькі гадоў.
Фатапастка, устаноўленая на польскім баку Белавескай пушчы, зарэгістравала зьяўленьне маладога мядзведзя 14 чэрвеня 2019 году.
«Гэта, найбольш верагодна, самец. Як доўга ён застанецца ў пушчы? Куды павандруе? Гэтыя пытанні пакуль што застануцца без адказу. Пушча напэўна з’яўляецца адпаведным асяродздзем для мядзведзя, таму мы спадзяемся, што гэта пачатак аднаўлення яго папуляцыі», — сказаў беластоцкай газеце Kurier Poranny біёляг Караль Зуб з філіялу Польскай акадэміі навук у Белавежы.
Як мяркуе Караль Зуб, мядзведзь прыйшоў з Налібоцкай пушчы ў Беларусі, адолеўшы адлегласць 200 кілямэтраў.
Газета адзначае, што гэта першае пацверджанае з’яўленьне мядзведзя на польскім баку Белавескай пушчы «за некалькі дзесяцігодздзяў».
Выданне таксама перасцерагае чытачоў, што магчымая сустрэча з мядзведзем з Беларусі можа аказацца небясьпечнай для іх жыцця.
Першакрыніца: svaboda.org