Заправляют казенной соляркой свои авто
Милиция обнаружила, что в филиале «Здравушки» трактористы заправляют свои автомобили казенной соляркой.
Першы адрас для шчыльнай праверкі падказаў кіраўнік сельскагаспадарчага філіяла “Здравушка-агра” ААТ “Здравушка мілк”, які звярнуўся да участковых інспектараў міліцыі з просьбай праверыць ці не запраўляюць трактарысты свой уласны транспарт пафарбаваным палівам гаспадаркі?
Трывога кіраўніка гаспадаркі аказалася недарэмнай: з сямі аўтамабіляў, прыпаркаваных каля машыннага двара, у аграгарадку Паплавы, у трох знайшлося яркае паліва. Віны сваёй паплаўскія аграрыі не адмаўлялі. Сапраўды, у час, калі яны былі заняты палявымі работамі, злівалі паліва з трактароў для сваіх аўтамабіляў. Цяпер жа шчыра раскайваюцца і абяцаюць больш ніколі так не рабіць…
— Па выніках праверкі вартавыя правапарадку склалі тры адміністратыўныя пратаколы па фактах дробнага крадзяжу, із’ята 60 літраў паліва — зазначае выконваючы абавязкі намесніка начальніка Бярэзінскага РАУС Сяргей Шкуратаў. – Парушальнікі атрымаюць штраф. Гэта стане добрай навукай для ўсіх работнікаў гаспадаркі. якія спакушаюцца на паліва гаспадаркі, і дзейснай мерай прафілактыкі крадзяжоў дзяржмаёмасці. У гарачы час сяўбы кожны літр гаручага павінен быць на ўліку і накіраваны на будучы дабрабыт філіяла. Таму не трэба гора — аграрыям парыраваць доказы міліцыі малымі аб’ёмамі ўкрадзенага пафарбаванага паліва.
Ды і не паспелі вартаўнікі правапарадку пакінуць гаспадарку, як за тэрыторыяй машыннага двара яны сустрэлі інжынера па працаёмкіх працэсах разам са слесарамі, якія збіралі металалом. На працу ў гаспадарку ў гэты дзень яны дружна не выйшлі… Цяпер адказ на гэта пытанне будзе шукаць кіраўніцтва філіяла. А міліцыянеры працягнуць рэйдавыя мерапрыемствы па гаспадарках раёна.
УВД Миноблисполкома