87 гадоў таму ў Барысаве пачаўся галодны бунт

7 красавіка 1932 году, калі прадуктовыя нормы ў СССР былі зьменшаныя ўдвая, у Барысаве пачаліся стыхійныя пратэсты. Да 10 красавіка людзі ўрываліся ў хлебныя лаўкі і прадуктовыя склады, разьбіралі харчы.

Абурэньне голадам падзялялі і чырвонаармейцы, і некаторыя камуністы. Паводле ўспамінаў мясцовых жыхароў, некаторыя міліцыянты «вырывалі з рук работнікаў прылаўка хлеб і перадавалі прысутным жанчынам». Ня менш за паўсотні чалавек тады былі затрыманыя, некаторыя асуджаныя на зьняволеньне.

Барысаўскі галодны бунт на сёньня застаецца адзіным задакумэнтаваным маштабным выступленьнем грамадзянаў БССР супраць скарачэньня хлебных нормаў у 1932 годзе. Нягледзячы на тое, што гэтае выступленьне было цалкам стыхійным і неарганізаваным — не было яўных лідэраў ці кіраўнікоў выступленьняў, не былі высунутыя палітычныя ці эканамічныя патрабаваньні — яго называюць унікальнай зьявай для Беларусі трыццатых гадоў.

Па матэрыялах svaboda.org

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *