Сдвіжкоў знайшоўся!

Аляксандр Сдвіжкоў, сябра Мінскага абласнога камітэта Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) і вядомы пісьменнік, які піша на рускай мове і працуе пад літаратурнымі псеўданімамі «Алекс Экзалтер», «Иван Катавасов» і «Алекс Майкл Экзалтер», нарэшце знайшоўся!

Амаль тры месяцы ён не адказваў на электронныя лісты і званкі на яго хатні і мабільны тэлефоны. Двойчы Сдвіжкова не заспелі дома яго паплечнікі і сацыял-дэмакраты Віталь Рудкоўскі, а таксама аўтар гэтых радкоў. Таму я наведаў Барысаўскі РАУС і падаў заяву аб знікненні Аляксандра Сдвіжкова маёру міліцыі следчаму Анастасіі Кавалёвай. Яна займалася пашуковай справай аб знікненніі яго маці Аляксадра — Анны Цімафееўны Сдвіжковай амаль два гады таму.

І вось вечарам 20 лютага міліцэйская каманда выехала ў Печы, і Сдвіжкоў адчыніў ім дзверы сваёй кватэры. Гэта радасная навіна, што нарэшце знайшоўся сябра Мінскага абкама БСДП.

Аляксандр АБРАМОВІЧ, старшыня Мінскай абласной арганізацыі БСДП

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *