Мы в соцсетях:

20-02-2018 11:56

Культура


Як будзе выглядаць помнік Гедыміну ў Лідзе ФОТА

У Лідзе з’явіцца помнік вялікаму князю літоўскаму Гедыміну (1275 — 1341), заснавальніку гэтага горада і замка ў ім.

Заснавальнік “Арт Сядзібы” Павел Белавус піша на сваёй старонцы ў Facebook, што ўжо вядомы праект, які перамог у конкурсе. Ён змяшчае яго фотаздымкі. “І вось справа ўжо дайшла да стадыі вырабу помніка. Але ёсць інфармацыя, што на сам помнік у горада няма сродкаў… Таму, каб справу прыспешыць — давядзецца ці краўдкампанію запускаць, ці спадзявацца на буйных спонсараў”, — адзначае Белавус.

Конны помнік Гедыміну плануюць усталяваць каля паўночнай сцяны Лідскага замка. 

 

 

 

 

3581

Поделиться:

Комментарии ()



    Написать комментарий: