Мы в соцсетях:

7-05-2018 14:22

Местные новости


У Барысаве адбудзецца навукова-практычная канферэнцыя VII Тышкевічскія чытанні

5 мая ў канферэнц-зале на другім паверсе Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя І.Х. Каладзеева у 12:00 адбудзецца навукова-практычная канферэнцыя VII Тышкевічскія чытанні: гісторыка — культурная спадчына Барысаўскага рэгіёна паводле працы Я.Тышкевіча «Апісанне Барысаўскага павета».

У праграме канферэнцыі заяўлены даклады дактароў гістарычных навук, прафесараў, дацэнтаў і выкладчыкаў кафэдры культуралогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, а таксама кандыдата культуралогіі, намесніка дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алеся Сушы, гісторыка-археографа краязнаўчага цэнтра Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя І.Х. Каладзеева Аляксандра Балябіна.

Тэмы дакладаў:

— ЯЎСТАФІЙ ТЫШКЕВІЧ У КАРДЫНАТАХ СВАЙГО ЧАСУ,
— БАРЫСАЎШЧЫНА Ў ДАСЛЕДАВАННІ БРАТОЎ ТЫШКЕВІЧАЎ І СУЧАСНЫХ ГІСТОРЫКАЎ,
— РАЗВІЦЦЕ АЙЧЫННАЙ МУЗЕЯЛОГІІ Я.ТЫШКЕВІЧАМ,
— ОТРАЖЕНИЕ КОНФЕССИОНАЛЬНОЙ СИТУАЦИИ В КНИГЕ Е.П. ТЫШКЕВИЧА “ОПИСАНИЕ БОРИСОВСКОГО УЕЗДА”,
— 1812 ГОД В КНИГЕ ЕВСТАФИЯ ТЫШКЕВИЧА «ОПИСАНИЕ БОРИСОВСКОГО УЕЗДА»,
— БАРЫСАЎ: КАМЕМАРАТЫЎНАЯ КУЛЬТУРА СУЧАСНАГА БЕЛАРУСКАГА ГОРАДА,
— АКТУАЛІЗАЦЫЯ СЯДЗІБНА-ПАРКАВЫХ КОМПЛЕКСАЎ РОДУ ТЫШКЕВІЧАЎ У СУЧАСНАЙ ІНФАРМАЦЫЙНАЙ ПРАСТОРЫ і інш.

Vborisove.by

550

Поделиться:

Комментарии ()



    Написать комментарий: