Мы в соцсетях:

26-12-2017 13:43

Культура


Shuma падае заяўку на «Еўрабачанне»

Гіпнатычныя этна-электроншчыкі Shuma паўдзельнічаюць у нацыянальным адборы на «Еўрабачанне» 2018 года. Гэтую добрую навіну яны паведамілі на сваёй старонцы ў Facebook. — 34.mag.net

https://vk.com/shumaby

 

Артысты запрасілі ўсіх жадаючых падтрымаць праект і далучыцца да кампаніі рэкламнага флуду: «Скажам, вы можаце зрабіць стыкер, ці памагчы з таргет рэклямай, рабіць рассылкі, разносіць дыскі на радыё, памагаць нам з крэатыўнымі акцыямі, ці напісаць пра нас на сваім партале ці блогу – то будзем радыя! Як вы ведаеце, Shuma гэта праект без прадусара, мы такі я ж людзі, як і вы. Таму без грамадзкай падтрымкі прайсьці адбор нерэальна».

Прыём заявак на ўдзел у папулярным конкурсе песні (і нацыянальнага сяброўства), які сёлета ўпершыню адбудзецца ў Лісабоне, заканчваецца сёння. Пра сваё жаданне прадставіць Беларусь у дэкарацыях Атлантычнага акіяна і плітачкі азулежу ўжо паведамілі Гюнэш, Ален Хіт, «PROвокация», Анжаліка Пушнова, Аляксей Грос и Кірыл Гуд.

5159

Поделиться:

Комментарии ()



    Написать комментарий: