Мы в соцсетях:

21-02-2018 14:42

Спорт


БАТЭ: З ЛЮБОЎЮ ДА РОДНАЙ МОВЫ!

З нагоды Дня роднай мовы ўсе навіны на fcbate.by і ў клубных сацсетках сёння - выключна на беларускай мове!

У сераду, 21 лютага, ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Гэты адмысловы дзень абвешчаны ў 1999 годзе - на 30-й сесіі ЮНЕСКА па прапанове Бангладэш. Ён мае на мэце заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.

Дзень святкавання - 21 лютага - быў абраны таму, што ў гэты дзень у 1952-м загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бангла статуса дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш.

"Беларуская мова - гэта не проста ўнікальная знакавая сістэма. Як і любая самастойная мова, гэта асаблівы, не падобны да іншых спосаб мыслення і ўспрымання света навокал. Той, хто ёю валодае, робіць сваё жыцце больш мнагамерным. Ведаць і выкарыстоўваць яе - гонар. Не пазбаўляйце сябе гэтае асалоды!" - сказаў генеральны сакратар ФК БАТЭ Андрэй Вашкевіч. — fcbate.by.

2284

Поделиться:

Комментарии ()



    Написать комментарий: