Самы просты спосаб палепшыць жыццё

Адзін са сваіх апошніх артыкулаў у газеце The New York Times аўтар рубрыкі «Жывіце разумна» Тым Гэрэра прысвяціў праблеме недасыпання і яе ўплыву на здароўе людзей.

Толькі ўявіце сабе, піша Гэрэра, што нехта падыходзіць да вас і прапануе набыць новыя чароўныя таблеткі. Гэтыя таблеткі могуць прыкметна палепшыць вашу памяць, агульную пазнавальную здольнасьць, здольнасьць да навучання і засваення новай інфармацыі.

Таблеткі таксама могуць палепшаць вашу ўвагу, настрой, здольнасць процістаяць жыццёвым праблемам, дапамогуць справіцца з парушэннем абмену рэчываў, рызыкай сардэчна-судзінных хвароб і праблем з імуннай сыстэмай.

Ці купіце вы такія таблеткі? Вядома, так.

Праблема ў тым, што такі лек сапраўды існуе. Толькі ня ў выглядзе таблетак, якія трэба купляць. Усе названыя выгады для жыцця і здароўя мы можам мець бясплатна. І, пры гэтым, усё, што трэба зрабіць, гэта пачаць класціся спаць крыху раней.

Праблема

Амэрыканскі Цэнтар кантролю і прафіляктыкі хваробаў назваў недахоп сну крызысам грамадзкай аховы здароўя, заявіўшы, што адна траціна дарослых грамадзян краіны не атрымліваюць дастаткова сну. Каля 80 працэнтаў людзей паведамляюць аб праблемах са сном, прынамсі адзін раз у тыдзень.

Паводле дасьледавання 2016 году, недахоп сну «штогод прыводзіць да эканамічных страт на суму больш чым $400 мільярдаў у Злучаных Штатах і зьвязаны са штогадовай стратай 1,23 мільёна працоўных дзён».

Шкодныя вынікі, да якіх прыводзіць недахоп сну

Ваша агульная кагнітыўная (пазнавальная) прадукцыйнасць, асабліва зрокавая ўвага і здольнасць фармаваць ўспаміны, рэзка пагаршаецца.

Ваша здольнасць успрымаць новую інфармацыю і вучыцца новаму аслабляецца, і ня важна, ня выспіцеся вы да заняткаў, ці пасьля іх.

Вы наўрад ці правільна прачытаеце выраз твару і іншыя невэрбальныя сігналы, якія падаюць людзі. Вы можаце няправільна іх інтэрпрэтаваць і нават памылкова ўспрыняць як пагрозу.

Вы, з вялікай доляй верагоднасці, станеце больш капрызнымі і будзеце з большым раздражненнем рэагаваць на перашкоды.

Апрача такога моцнага ўплыву на разумовыя здольнасьці, недахоп сну ўплывае і на вашу фізычную кандыцыю. Недахоп сну выклікае павелічэньне вагі, рызыку разьвіцця дыябэту і сардэчна-судзiнных хваробаў. Ён таксама робіць вас значна менш устойлівыя да вірусных інфэкцый.

Састарэлая норма

Найперш, трэба даведацца, колькі сну вам трэба. Агулам, калі вы прачынаецеся стомленым — значыцца вы не атрымалі дастаткова сну.

Залаты стандарт — восем гадзін у суткі — дзейнічае не для ўсіх. Даследаванне, праведзенае ў 2015 годзе, паставіла пад сумнеў правіла, што нам абавязкова трэба спаць восем гадзін. Аказваецца, у кожнага чалавека свая норма.

Што можна зрабіць, каб палепшыць сон

Адзіны шлях гэта высветліць — вывучыць свае ўласныя цыркадныя (сутачныя) рытмы. І адзіны рэальны арыенцір тут — адчуванне свежасці і бадзёрасці на наступны дзень. Калі гэтага няма, значыць вы не выспаліся.

Дапаможа зрабіць гэта вядзенне дзённіка сну, каб вы ведалі, калі і колькі спалі і як сябе адчувалі на наступны дзень.

Магчыма, трэба проста прызнаць, што вы не «жаўранак» або не «зязюля».

Галоўная і апошняя парада — гэта жорсткі графік сну. Лепш за ўсё класціся ў ложак і ўставаць у адзін і той жа час і ў працоўныя, і ў выходныя дні. Гэта можа быць найбольш важнай фішкай у вашай агульнай гігіене сну.

З графікам сну шчыльна зьвязаныя графік прыёму ежы, графік спартовых практыкаваньняў і кантакту з экранамі гаджэтаў.

Ну і спальня, піша Тым Гэрэра, заўсёды павінна быць дастаткова зацемненай і ахалоджанай.

Сяргей АБЛАМЕЙКА, svaboda.org

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *