У Лунінцы хлопчык выпаў з вакна дзіцячага садку

У Лунінцы трохгадовы хлопчык выпаў з вакна дзіцячага садку 13 чэрвеня падчас ціхага часу. Хлопчыка шпіталізавалі зь цялеснымі пашкоджаньнямі. Па факце здарэньня Сьледчы камітэт праводзіць праверку.

Пасьля абеду выхавацель паклала хлопчыка ў ложак на час ціхага часу і стала дапамагаць распрануцца іншым дзецям. Праз некалькі хвілін яна азірнулася і ўбачыла, што хлопчык выпаў з другога паверху. Ложак дзіцяці знаходзіўся ля вакна.

Сьледчыя высьветлілі, што калі дзеці былі на прагулцы, супрацоўніца садку адчыніла вакно, а па іх вяртаньні не пасьпела яго закрыць.

Першакрыніца: svaboda.org

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *