КДБ і памежнікі злавілі працаўнікоў беларускай чыгункі на перавозцы нелегалаў з Расеі

Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі паведаміў аб супольнай з КДБ апэрацыі, у выніку якой прадухілілі арганізацыю нелегальнага ўезду на чыгунцы ў Беларусь замежнікаў з Расеі.

Была выяўленая група асобаў, якая ладзіла незаконны ўезд, і ў гэтай групе былі працаўнікі вагоннага ўчастку менскага аддзяленьня Беларускай чыгункі. Ці затрыманыя яны, не ўдакладняецца. Але адзначаецца, што ім пагражае да 7 гадоў турмы за «арганізацыю незаконнай міграцыі» (ч.2 арт.371-1 КК РБ).

Замежныя грамадзяне, якіх спрабавалі незаконна правезьці, затрыманыя. Колькі чалавек затрымана і які лёс іх чакае, не паведамляецца.

Правядзеньне сьледчых дзеяньняў зьвязалі з падрыхтоўкай да ІІ Эўрапейскіх гульняў у Менску, якія пачнуцца 21 чэрвеня.

Источник: svaboda.org

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *