“Барысаўдрэў”праз 5 гадоў пасля разносу ад Лукашэнкi

У разгар абвешчанай кампаніі мадэрнізацыі беларускай дрэваапрацоўкі Аляксандар Лукашэнка прыехаў на «Барысаўдрэў». Яго абурыла безгаспадарчасьць на прадпрыемстве. Тады свае пасады страцілі намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Андрэй Тур, кіраўнік канцэрну «Беллеспаперапрам» Аляксандар Пераслаўцаў, а таксама кіраўнік Менскай вобласьці Барыс Батура, якога прызначылі кіраваць заводам і «навесьці тут парадак».

За 2013 год завод спрацаваў у нуль чыстага прыбытку. У заводу было 106 мільёнаў даляраў даўгоў. Цяпер даўгоў столькі ж, а чысты прыбытак за 2018 год — 8 мільёнаў даляраў. Каб аддаць даўгі з такім прыбыткам, трэба 13,5 гадоў, — паведамляе радыё “Свабода”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *