Кірыл Стаселька прэзентуе свой новы раман землякам

15 красавіка ў Барысаўская цэнтральнай бібліятэцы імя І.Х. Каладзеева адбылася прэзентацыя новай кнігі беларускага пісьменніка Кірыла Стаселькі”Дзевяць жыццяў Віта Морэ”.

На сустрэчы з землякамі Кірыл распавёў пра свой новы “Дзевяць жыццяў Віта Морэ”. У гэтым творы малады пісьменнік паставіў адразу два рэкорды ў беларускай літаратуры: жанравы і па колькасці персанажаў. У творы, які мае нестандартную для класічных тэкстаў структуру, выкарыстоўваецца адразу 7 літаратурных жанраў. Акрамя таго, раман налічвае больш за 260 персанажаў, што з’яўляецца рэкорднай лічбай для беларускай мастацкай прозы.

Нагадаем, у папярэднім інтэрвью штотыднёвіцу «Барысаўскія навіны» Кірыл Стаселька адзначыў, што пасля напісання рамана “Marginalis” у сацыяльных сетках ён абвесціў своеасаблівы конкурс сярод чытачоў. Трэба было адгадаць, хто з’явіўся галоўным героям твору. Пераможцу аўтар паабяцаў, што галоўны герой ягонага наступнага твору будзе насіць яго імя.

На прэзентацыі ў Барысаве Кірыл Стаселька прызнаўся:

– Чалавек, які правільна адказаў на маё пытанне сціпла папрасіў мяне надаць галоўнай дзеючай асобе ў рамане толькі ягонае імя, а прозвішча даць іншае. Я так і зрабіў. Так атрымаўся Віта Морэ.

Папярэднія кнігі аўтара ‒ “Дзіцячы маніфест” і “Marginalis” ‒ уваходзілі ў спісы шэрагу літаратурных прэмій. У прыватнасці, “Дзіцячы маніфест” увайшоў у шорт-ліст Прэміі імя М. Багдановіча і лонг-ліст Прэміі імя Е. Гедройца. Раман “Marginalis” некалькі гадоў уваходзіў у спісы бэстсэлераў.

Вольга ПЛЯТЭР

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *