Барысаўская гімназістка ўдзельнічала ў форуме маладых філолагаў

15 красавіка 2019 года на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. Танка ў рамках Міжнароднага форуму “Студэнцкая навука – інавацыйны патэнцыял будучыні” прайшла ІІІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Філалагічная адукацыя ў ХХІ стагоддзі: мова, літаратура, методыка, міжкультурныя камунікацыі”.

У рабоце канферэнцыі ўжо трэці раз па запрашэнні дэканата БДПУ прынялі ўдзел вучаніца 11 “Г” класа ДУА “Гімназія № 1 г. Барысава” Казак Крысціна і яе навуковы кіраўнік, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Гімназія № 1 г. Барысава” Паўлава Юлія Сяргееўна.

Адкрыла пленарнае пасяджэнне намеснік дэкана па навуковай рабоце Наталля Віктараўна Заяц. Затым з прывітальным словам да студэнтаў і школьнікаў звярнуўся дэкан філалагічнага факультэта прафесар Васіль Дзянісавіч Старычонак. У якасці ганаровых гасцей на канферэнцыі выступілі выпускнікі факультэта – маладыя навукоўцы, якія маюць дасягненні ў навуковай сферы. Так, аб сваёй дзейнасці расказала дыпламант топ-10 дасягненняў у галіне фундаментальных даследаванняў за 2017 год, кандыдат філалагічных навук, навуковы супрацоўнік НАН Беларусі Вераніка Аляксандраўна Мандзік, двойчы лаўрэат Рэспубліканскага конкурсу навуковых прац студэнтаў, аспірант БДПУ Марыя Сяргееўна Рак.

У праграме Міжнароднай канферэнцыі былі заяўлены даклады больш за 60 удзельнікаў з БДПУ, БДУ, ГрДу ім. Янкі Купалы, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, а таксама навучэнцаў школ Мінска, Барысава, Мікашэвіч. Традыцыйна ў навуковым форуме прынялі ўдзел студэнты Паўночна-Заходняга педагагічнага універсітэта (Кітай, г.Ланьджоу), туркменскія студэнты філалагічнага факультэта БДПУ.

У рамках канферэнцыі працавала 7 секцый. Гімназістка Казак Крысціна прадставіла свой даклад у секцыі “Набыткі сусветнай літаратуры і культуры ў працах юных даследчыкаў”. Мадэратарам секцыі выступіла магістр педагагічных навук, аспірант, выкладчык кафедры беларускай і замежнай літаратуры БДПУ Марыя Сяргееўна Рак.

Па выніках канферэнцыі Казак Крысціна была ўзнагароджана Граматай за паспяховае выступленне на Міжнародным форуме “Студэнцкая навука – інавацыйны патэнцыял будучыні” з прысуджэннем 1 месца ў секцыі “Набыткі сусветнай літаратуры і культуры ў працах юных даследчыкаў”.

У хуткім часе ў “Вучэбна-выдавецкім цэнтры БДПУ” выйдзе электронны зборнік матэрыялаў канферэнцыі, у які будзе ўключаны і даклад юнай даследчыцы з Барысава.

Крыніца: rooborisov.by

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *