Украінцы нелегальна везьлі ў Беларусь 800 кілаграмаў сала

Дзяржаўная памежная служба Украіны паведаміла пра затрыманьне ў Валынскай вобласьці трох мясцовых жыхароў без дакумэнтаў падчас іхнае спробы несанкцыянавана перасекчы мяжу на падводах з 28 мяхамі сала.

Паводле зьвестак ведамства, інцыдэнт адбыўся ў ноч на 13 красавіка.

«Цяпер падводы і 800 кіляграмаў сала сканфіскаваныя ва ўстаноўленым парадку прадстаўнікамі Нацыянальнай паліцыі», — гаворыцца ў паведамленьні на сайце ГПСУ.

На парушальнікаў склалі адміністрацыйныя пратаколы паводле артыкулу «парушэньне памежнага рэжыму» і «незаконнае перасячэньне дзяржаўнай мяжы Ўкраіны».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *