Кірыл Стаселька прэзентуе свой новы раман землякам

15 красавіка а 17:00 па адрасе вул. Чапаева 3 адбудзецца прэзентацыя новай кнігі беларускага пісьменніка Кірыла Стаселька “Дзевяць жыццяў Віта Морэ”. 

Новы раман Кірыла Стаселькі “Дзевяць жыццяў Віта Морэ” паставіў адразу два рэкорды беларускай літаратуры: жанравы і па колькасці персанажаў. У творы, які мае нестандартную для класічных тэкстаў структуру, выкарыстоўваецца адразу 7 літаратурных жанраў. Акрамя таго, раман налічвае больш за 260 персанажаў, што з’яўляецца рэкорднай лічбай для беларускай мастацкай прозы.

Папярэднія кнігі аўтара ‒ “Дзіцячы маніфест” і “Marginalis” ‒ уваходзілі ў спісы шэрагу літаратурных прэмій. У прыватнасці, “Дзіцячы маніфест” увайшоў у шорт-ліст Прэміі імя М. Багдановіча і лонг-ліст Прэміі імя Е. Гедройца. Раман “Marginalis” некалькі гадоў уваходзіў у спісы бэстсэлераў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *