Любай матулі

Я ў думках цябе малюю,

Хачу бачыцьзусім малодой,

Стройнай, мілай, дзяўчынай-вяргіняй,

З цёмна-русаю доўгай касой.

У жыцці тваім было нямала

Цяжкіх дзён і бязсонных начэй,

Над калыскаю ты засынала,

У снах малілась за родных дзяцей.

Помню, маці, як твар твой мяняўся,

Як сівелі твае валасы,

Толькі голас нязменным застаўся,

У ім столькі, матуля, красы!

У тваім голасе гонар, надзея,

І цяпло мацярынскай душы.

Гучыць ён мне ў час зімней завеі

І ў летняй начной цішы.

Дзякуй, мама, за самы вялікі

Падарунак жыцця на зямлі,

І за то, што жывеш дзевяноста,

А дажыць да гадоў тых непроста.

Я маршчынкі твае-павуцінкі

Ў далоні свае сабяру.

Жыві доўга, мая дарагая,

Я цябе вельмі моцна люблю.

Тамара ЯРМОЛІЧ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *