Бацькоўскія рукі

Бацькоўскія рукі мяне падымалі.

Бацькоўскія рукі мяне абдымалі,

Лашчылі ад болю, цешылі ад скукі,

Высока гушкалі бацькоўскія рукі.

Аралі, касілі, стругалі, пілілі,

Малолі, варылі, палілі, кармілі,

Усё для дзяцей бацькі рукі рабілі.

Давайце ж уславім бацькоў нашых рукі,

Што хлебам надзённымспасаюць ад мукі!

Тамара ЯРМОЛІЧ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *