Міліцыянты плануюць скласці патрэбныя пратаколы на Аляксандра Абрамовіча з Барысава 4 сакавіка

Удзельніку акцыі 26 лютага бягучага года на сталічнай Кастрычніцкай плошчы з лозунгам “Свабоду палітвязням!” Аляксандру Абрамовічу міліцыянты даслалі позву з’явіцца 4 сакавіка а 14-й гадзіне ў Цэнтральнае РУЎС горада Менска. Пра гэта сябру Рады Беларускага Нацыянальнага Кангрэса барысаўчаніну Аляксандру, які знаходзіцца зараз за межамі Барысава, распавёў па тэлефону яго родны брат Зміцер, які ўбачыў позву ў паштовай скрыні барысаўскай кватэры Абрамовіча.

Раней за ўдзел у згаданай акцыі былі пакараныя арыштам ці штрафамі Павел Севярынец, Леанід Кулакоў і шэраг іншых дэмакратычных актывістаў.

Падрабязнасці па спасылцы https://news.tut.by/economics/628338.html

Аляксандр АБРАМОВІЧ, сябра Рады БНК

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *